Закрытае паседжаньне Палаты на просьбу Вэнэсуэлы

Спэцыялісты ў галіне супрацьпаветранай абароны Беларусі дапамогуць калегам з Вэнэсуэлы наладзіць эфэктыўную сыстэму абароны паветраных прастораў краіны

Магчымасьці такой дапамогі сёньня абмяркоўваліся на закрытым паседжаньні Палаты Прадстаўнікоў. Паводле інфармацыі аднаго з дэпутатаў Палаты, які папрасіў не называць ягонае прозьвішча, нейкай надзвычайнай інфармацыі падчас абмеркаваньня не прагучала. “Пра гэта ўжо казалася раней,” – сказаў дэпутат. На пытаньне, чаму ж тады спатрэбілася закрытае паседжаньне, дэпутат адказаў: "Гэта было зроблена па просьбе вэнэсуэльскага боку". У выніку дэпутаты ратыфікавалі пагадненьне паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай аб дапамозе ў стварэньні сыстэмы супрацьпаветранай абароны