Горадня: ператрусы ў офісах грамадзкіх аб’яднаньняў

У памяшканьні культурнага фонду “Бацькаўшчына” скончыўся ператрус. Ён праводзіўся на падставе ўзбуджанай у Менску крымінальнай справе па абразе прэзыдэнта.

Ператрус цягнуўся дзьве гадзіны. Сканфіскавалі пяць кампутараў з усёй інфармацыяй. Кампутары не апячатваліся.

Працягваецца ператрус у офісе БНФ “Адраджэньне”.