Касю Салаўёву будуць судзіць 27 сакавіка

Суд над актывісткай “Маладога фронту” Касей Салаўёвай пачнецца ў полацкім судзе 27 сакавіка ў 15 гадзінаў. Касю абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Сёлета Касю звольнілі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць і пропускі заняткаў”.

Кася Салаўёва дзясятая па ліку актывістка “Маладога фронту”, якую будуць судзіць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Дзяўчыне пагражае да двух гадоў зьняволеньня.