У Варшаве ўзгадалі зьніклых беларусаў

У Варшаве каля будынку амбасады Беларусі прайшоў пікет салідарнасьці зь сем'ямі палітвязьняў і зьніклых палітыкаў і грамадзякіх дзеячоў.

Прысутныя трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэты зьніклых, а таксама партрэт Ірыны Казулінай.

"Мы прыйшлі сюды, каб паказаць, што мы памятаем пра ахвяраў рэжыму, апошняя зь якіх – Ірына Казуліна. Мы дамагаемся вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня дакладнага сьледзтва з мэтаю высьвятліць лёс зьніклых палітыкаў", – сказаў нашаму радыё арганізатар акцыі Ігар Крыштон. Напрыканцы пікету ўдзельнікі мерапрыемства запалілі каля агароджы беларускай амбасады зьнічы.