Моладзь БНФ заклікае на Кастрычніцкую плошчу 16 сакавіка

Моладзь БНФ заклікае грамадзкасьць выказаць падтрымку Аляксандру Казуліну і ўсім беларускім палітзьняволеным, а таксама братам Скрабцам, якія абвесьцілі галадоўку.

Маладыя актывісты партыі запрашаюць палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і ўсіх неабыякавых людзей прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу Менску з партрэтамі зьняволеных і галадоўнікаў 16 сакавіка а 18-гадзіне.

Адзін з ініцыятараў акцыі Ільля Богдан кажа, што пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці ў Беларусі былі вызваленыя некалькі палітвязьняў. Каб на волі апынуліся ўсе палітыкі, неабходна таксама, каб міжнародныя патрабаваньні грунтаваліся на пратэстах унутры краіны”.