Саміт СНД пройдзе ў Менску

На 23 траўня ў Менску заплянаваны саміт кіраўнікоў урадаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

На разгляд прэм’ераў плянуецца вынесьці каля 20 пытаньняў. Галоўным зь іх экспэрты называюць падрыхтоўку праекту Стратэгіі эканамічнага разьвіцьця Садружнасьці.

Сярод іншага ў Менску абмяркуюць прапановы па ўзгадненьні транспартнай палітыкі і захады дзеля павышэньня ўзроўню харчовай бясьпекі.