Дамову пра офіс Эўракамісіі падпішуць 7 сакавіка

Пра гэта сёньня паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.

Ён дадаў, што на цырымоніі ў Брусэлі Беларусь будзе прадстаўляць намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі.

Чакаецца, што ад Эўракамісіі дакумэнт падпіша эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр.