Сьледчыя не дачакаліся ўдзельнікаў падзеяў 10 студзеня

У сьледчае ўпраўленьне, што на вуліцы Сапёраў у Менску, сёньня не прыйшлі фігуранты крымінальнай справы, распачатай паводле падзеяў 10 студзеня.

Маладыя людзі патлумачылі гэта тым, што афіцыйна не атрымалі позваў, каб наведаць сьледчых, таму самі на допыт не пайшлі.

Учора, 4 сакавіка, сьледчыя выставілі абвінавачаньні ў грубым парушэньні грамадзкага парадку 10 студзеня падчас акцыі прадпрымальнікаў Уладзімеру Сяргееву, Міхасю Крываву і Міхасю Пашкевічу. Крыху раней аналягічнае абвінавачаньне прад’явілі Андрэю Кіму, які ўтрымліваеца ў сьледчым ізалятары.

Яшчэ каля дзясятка чалавек маюць статус падазраваных у крымінальнай справе.