Малако і мяса зноў падаражалі

Закупачныя кошты малака і мяса ў Беларусі сталі вышэйшымі ад 26 лютага. Прынамсі, малако падаражала на 10%, ялавічына і сьвініна – на 5%.

Падвышэньне закупачных коштаў ніцыявала міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Яно прывяло два аргумэнты: трэба паляпшаць фінансавае становішча калгасаў і саўгасаў і набліжаць закупачныя цэны з суседнімі рэгіёнамі, дзе яны вышэйшыя. Пры гэтым міністэрства нібыта не заўважае, што ў наўых суседзяў заробкі таксама большыя.

Падвышэньне закупачных коштаў заўжды выклікае і падвышэньне рознічных, г.з. у крамах і на рынках.