Машыну з Казуліным спынілі ля Кургана Славы

Як паведаміў Радыё Свабода праз мабільны тэлефон Сяргей Скрабец, машыну, у якой былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вязуць у папраўчую калёнію “Віцьба-3”, спынілі ля Кургану Славы.


Як лічыць А.Казулін, гэта зроблена наўмысна, каб ён не пасьпеў да 20 гадзінаў даехаць да калёніі.

Спадар Скрабец, які знаходзіцца ў адным аўтамабілі з Казуліным, назваў бартавы нумар міліцэйскай машыны (829) і рэгістрацыйны знак МО 14-43.