Г.Каспараў прапанаваў А.Казуліна на прэмію Сахарава

Лідэр расейскага “Аб’яднанага грамадзянскай фронту” Гары Каспараў напісаў ліст з просьбай прысудзіць сёлетнюю прэмію імя Андрэя Сахарава беларускаму палітыку Аляксандру Казуліну.

Прэмія прысуджаецца Эўрапарлямэнтам штогод, пачынаючы ад 1988 году за дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека і ягоных асноўных свабодаў.

Намінантаў на прэмію Сахарава вылучаюць у Эўрапейскім парлямэнце дэпутацкія фракцыі і групы дэпутатаў. У 2004 годзе гэтай прэміяй была ўганараваная Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе яе атрымаў Аляксандар Мілінкевіч.