Ірына Казуліна будзе пахавана ў Тарасаве Менскага раёну

Гэтак вырашыла сям’я Казуліных. Менгарвыканкам адмовіў просьбе Казуліных прадставіць месца на Маскоўскіх могілках для пахаваньня Ірыны Казулінай

Зараз працягваецца разьвітаньне з Ірынай у Чырвоным касьцёле, а 9 гадзіне адчынілі труну. Таксама каля 9 у Чырвоны касьцёл прыехаў Аляксандар Казулін з дачкамі. Разьвітальная імша адбудзецца з 12 да 13 гадзіны. Чакаецца, што паніхіду будзе спраўляць ксёндз Уладзіслаў Завальнюк

Мяркуецца, што нейкі час труну зь целам нябожчыцы пранясуць па вуліцах Менску. А потым працэсія паедзе ў Тарасава на чатырох аўтобусах.

Для тых, хто жадае дабрацца аўтамабілем, маршрут наступны: за кальцовай дарогай, на гарадзенскай трасе (працяг вуліцы Прытыцкага), пасьля былога паста ДАІ паварот направа на населены пункт «Тарасава». На наступным раздарожжы паварот направа да Т-падобнага скрыжаваньня. Далей з правага боку знаходзяцца могілкі, дзе адбудзецца пахаваньне Ірыны Казулінай