А.Вайтовіч: “Улада ўпусьціла свой шанец”

Былы старшыня Савета Рэспублікі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Вайтовіч так камэнтуе сытуацыю вакол сям’і Казуліных.

“Улада паказала неадэкватную рэакцыю на сытуацыю. Зусім неадэкватную. Яна магла б нават зарабіць тут пэўныя дывідэнды, калі б у гэтай сытуацыі дзейнічала па-людзку, альбо, як кажуць, па-хрысьціянску. Але ўлада ўпусьціла свой шанец. Замест гэтага спачатку аблаялі сям’ю. А потым цягнулі з тым, каб адпусьціць чалавека на пахаваньне жонкі”, - заявіў "Свабодзе" Аляксандар Вайтовіч.