Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістцы Адарʼі Гуштын забаранілі ўезд у Азэрбайджан


Адарʼя Гуштын, карэспандэнтка агенцтва БелаПАН, апынулася ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Азэрбайджану.

Падставай для гэтага стаў артыкул «Армяне пра Нагорны Карабах: тут месца, як у раі, і сваю зямлю мы не аддамо нікому», прысьвечаны Нагорнаму Карабаху і надрукаваны ў траўні 2016 году.

У інтэрвію «Нашай Ніве» Адарʼя Гуштын сказала, што нядаўна даведалася: яна значыцца ў сьпісе пэрсонаў нон-грата на тэрыторыі Азэрбайджану.

«Цікавіліся гісторыяй блогера Лапшына, якога Беларусь плянуе выдаць Азэрбайджану, ён быў у тым сьпісе. І раптам высьветлілася, што маё імя таксама там. Калі я была ў Карабаху, то разумела, што пэўныя наступствы могуць быць. Яшчэ калі артыкул толькі быў апублікаваны, на маю прыватную пошту, якая нідзе не пазначана, прыйшоў ліст ад незнаёмца з пытаньнем, ці быў у мяне дазвол ад азэрбайджанскага МЗС, каб заехаць на „акупаваную тэрыторыю Азэрбайджану“. Я разумела, што, хутчэй за ўсё, гэта хтосьці зь сілавога блёку Азэрбайджану, але перапіскі не падтрымала».

Журналістка кажа, што ня мае крыўды на азэрбайджанцаў і з павагай ставіцца да Азэрбайджану як да краіны.

Акрамя Адарʼі Гуштын, у сьпісе непажаданых яшчэ чатыры асобы, пазначаныя як грамадзяне Беларусі: блогер Павал Андрыеўскі, журналіст Віктар Канаплёў (рэдактар парталу «Наша среда», прысьвечанага расейска-армянскім адносінам), Вера Тарывердзіева (Коласава) — удава кампазытара Мікалая Тарывердзіева, скульптар і мастак Спартак Аруцюнян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG