Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША правялі выпрабаваньні міжкантынэнтальнай ракеты як сыгнал для КНДР і Расеі


Намесьнік міністра абароны ЗША Робэрт Ворк, архіўнае фота
Намесьнік міністра абароны ЗША Робэрт Ворк, архіўнае фота

Узброеныя сілы Злучаных Штатаў правялі ў чацьвер, 25 лютага ўжо другі за тыдзень тэставы запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, паведамляе Reuters. Запускі адбываюцца на фоне росту напружанасьці між ЗША і Расеяй ды Паўночнай Карэяй.

Запушчаная была міжкантынэнтальная балістычная ракета Minuteman III, здольная несьці ядзерны зарад. Ракета без боегалоўкі была выпушчаная з шахты на базе ВПС Вандэнбэрг (Каліфорнія) і на хуткасьці да 24 тысяч км/гдз дасягнула праз гадзіну цэлі каля атолу Кваджалэйн па поўдні Ціхага акіяну, за 6500 км ад месца запуску.

Намесьнік міністра абароны ЗША Робэрт Ворк, які прысутнічаў пры запуску, заявіў, што са студзеня 2011 году адбылося ня менш як 15 такіх запускаў і што яны служаць паведамленьнем стратэгічным супернікам кшталту Расеі, Кітаю ці Паўночнай Карэі пра тое, што Вашынгтон мае эфэктыўны ядзерны арсэнал.

Тым болей, адзначае Reuters, апошнім часам арсэнал ЗША набліжаецца да канца тэрміну выкарыстаньня, а сэрыя скандалаў два гады таму ўзьняла пытаньні боегатоўнасьці амэрыканскай ядзернай зброі. На капітальны рамонт, удасканаленьне і падтрымку ядзернай інфраструктуры ЗША маюць патраціць 320 млрд даляраў за бліжэйшыя 10 год. За 30 гадоў траты могуць дасягнуць 1 трлн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG