Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя вынікі суду над Пальчысам — 10 пратаколаў


Акцыя ў падтрымку Эдуарда Пальчыса пад Менскім гарадзкім судом
Акцыя ў падтрымку Эдуарда Пальчыса пад Менскім гарадзкім судом

Складзеныя пратаколы на 10 актывістаў, якія 17 кастрычніка пікетавалі будынак Менскага гарадзкога суду, дзе праходзіць працэс над Эдуардам Пальчысам.

Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін зь пікетоўцаў, сустаршыня БХД Павал Севярынец. Паводле Севярынца, удзельнікі «закрытага працэсу» над блогерам Джонам Сыльвэрам чуюць пікетоўцаў.

«Ведаем дакладна, што ў той залі, дзе праходзіць суд, нас чуюць», — сказаў Павал Севярынец. Паводле актывіста, пікетаваньне суду працягнецца.

У мінулую пятніцу, калі пачаўся працэс над Пальчысам, таксама было складзена каля 10 пратаколаў.

Цяпер на працэсе абвешчаны перапынак да 10 гадзін раніцы 18 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG