Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над кіраўніком Белкаапзьнешгандлю Забродзкім. Зноў абвінавачаньне ў хабарніцтве


Дырэктар «Белкаапзьнешгандаль» Уладзімер Забродзкі. Выява з сайта кампаніі

16 кастрычніка ў Партызанскім судзе Менску пачнецца працэс над гендырэктарам Белкаапзьнешгандлю Ўладзімерам Забродзкім, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару. Адказнаму кіраўніку пагражае да 10 год зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Раней зьвесткі пра арышт Уладзімера Забродзкага не зьяўляліся. На сайце Белкаапзьнешгандлю ён па-ранейшаму названы гендырэктарам. Але ў прыёмнай кажуць, што абавязкі Забродзкага цяпер выконвае ягоны намесьнік, перадае БелаПАН. У судзе пра Забродзкага кажуць, што ён былы гендырэктар.

Белкаапзьнешгандаль — даччынае прадпрыемства Белкаапсаюзу, якое займаецца оптавым гандлем, імпартам і экспартам тавараў, грузаперавозкамі, грамадзкім харчаваньнем.

Белкаапсаюз ужо фігураваў у буйным карупцыйным скандале.

У 2013 годзе КДБ арыштаваў тагачаснага старшыню праўленьня Белкаапсаюзу Сяргея Сідзько з двума падначаленымі. Адпачатку гаворка ішла пра хабар амаль у 500 тысяч даляраў. У 2015 годзе адбыўся суд, у выніку якога Сідзько быў асуджаны за хабар у асабліва буйным памеры і службовыя злоўжываньні да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Белспажыўсаюз як перажытак савецкага мінулага. Калі яму на зьмену прыйдзе прыватнік?

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG