Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два беларускія альпіністы зьніклі на Эльбрусе — ужо тыдзень не выходзяць на сувязь

абноўлена

Эльбрус, архіўнае фота
Эльбрус, архіўнае фота

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі атрымала зьвесткі аб зьнікненьні незарэгістраванай групы з двух турыстаў зь Беларусі ў раёне гары Эльбрус, што на Паўночным Каўказе.

Пошукава-ратавальныя працы пачаліся 25 сьнежня пасьля таго, як ратаўнікам паступіла паведамленьне аб зьнікненьні групы — тыя не выходзяць на сувязь ад 17 студзеня. Група з 8 ратаўнікоў і адной адзінкі тэхнікі пачала пошукі на ўсходнім баку Эльбрусу.

Цягам студзеня Паўночнакаўкаскае ўпраўленьне гідрамэтэаралёгіі штодзень выдае папярэджаньні аб небясьпецы лавінаў у гарах Кабардына-Балкарыі.

Эльбрус — самая высокая гара Эўропы і Расеі (5642 м), але далёка ня самая складаная і даволі папулярная сярод альпіністаў. Тым не меней няшчасныя выпадкі там здараюцца штогод як з аматарамі, так і з прафэсійнымі альпіністамі.

Абноўлена. Tut.by знайшоў бацькоў зьніклых хлопцаў. Яны кажуць, што хлопцы — 23-гадовы Іван з Гомлі і 32-гадовы Дзьмітры зь Менску — ня першы раз ішлі на Эльбрус, мелі якасны рыштунак і не зьбіраліся падымацца на самую вяршыню. Бацькі спадзяюцца, што проста сапсавалася надвор’е, а хлопцы вырашылі яго недзе перачакаць, таму і не выходзяць на сувязь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG