Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы вывозяць з краіны паліва і абутак, а прывозяць прадукты, тэлевізары, вопратку, бытавую хімію


Belarus - (No so) merry pictures, 2Sep2014
Belarus - (No so) merry pictures, 2Sep2014

Нацыянальны статыстычны і Дзяржаўны памежны камітэты правялі 10 і 11 красавіка выбарачнае добраахвотнае анкетаваньне на сямі пунктах памежнага пропуску — «Берасьце», «Брузгі», «Каменны Лог», «Беняконі», «Урбаны», «Новая Гута», «Макраны». Апытвалі ўсіх, хто перасякаў мяжу: і беларусаў, і замежнікаў. Рэзыдэнты Беларусі запоўнілі 1964 анкеты, нерэзыдэнты — 1157 анкет. Мэта дасьледаваньня — атрымаць інфармацыю пра аб’ёмы зьнешняга гандлю таварамі, якія не падпадаюць пад мытную статыстыку, а таксама вывучыць аб’ёмы і кірункі плыняў міжнароднага турызму.

Найбольш актыўна беларусы прывозяць тавары з Польшчы (56,6%), Украіны (24,1%) і Літвы (27,7%). Беларусы вязуць пераважна прадукты (у сярэднім на 36 даляраў на чалавека), тэлевізары (411 даляраў), вопратку (72 даляры), абутак (51 даляр), бытавую хімію і сродкі гігіены (34 даляры), алькаголь (17 даляраў).

У лідэрах па вывазе тавараў зь Беларусі таксама Польшча (30,3%), за ёй — Украіна (24,1%) і Літва (23,7%). Асноўныя віды тавараў, якія вывозяцца, — беларускія бэнзін і дызэльнае паліва (у сярэднім на 47 даляраў на аднаго чалавека), абутак (94 даляры), адзеньне (71 даляр), алькаголь (12 даляраў), цыгарэты (9 даляраў), а таксама цукар, крупы і макароны (13 даляраў).

Пры гэтым шоп-туры апынуліся на другім месцы сярод прычын наведваньня замежных краін. Часьцей за ўсё беларусы едуць за мяжу ў госьці да сваякоў (50,8%), на другім месцы — шоп-туры (23,6%), далей ідуць адпачынак, лячэньне, экскурсіі і паломніцтва (16,8%).

Суседзі — літоўцы, украінцы і латышы — у Беларусь прыяжджаюць у асноўным дзеля сустрэч са сваякамі (71,9%).

70% беларусаў за мяжой і замежнікаў у Беларусі трацяць на харчаваньне, арэнду жыльля і тавары ня больш за 300 даляраў. Пры гэтым расплачваюцца ў асноўным гатоўкаю. Разьлікі ў паездцы банкаўскімі карткамі пазначылі толькі 2,6% беларусаў і 1,6% замежнікаў, якія ўзялі ўдзел у апытаньні.

У 2014 годзе беларусы атрымалі 5 мільёнаў эўра па чэках Tax Free ў беларускім Тэхнабанку. У гэтую суму не ўваходзяць грошы, якія грамадзяне вяртаюць самастойна пры выезьдзе з краіны, дзе нешта куплялі.

У першым квартале 2015 году толькі польская мытная служба зарэгістравала 392 659 дакумэнтаў Tax Free на памежных пераходах з нашай краінай. Згодна з гэтымі дакумэнтамі, беларусы вывезьлі з Польшчы тавараў на агульную суму 321 842 060 злотых (больш за 1,2 трыльёна рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG