Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 2,02 за даляр: беларускі рубель пачаў падаць у выніку расейскага крызісу

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак зь беларускай валютна-фондавай біржы, 10 красавіка за 1 даляр ЗША даюць 2,0258 беларускага рубля (даходзіла да 2,045), за 1 эўра — 2,4879 рубля (было нават 2,52).

Таргі на біржы 10 красавіка адкрыліся з 1,999 рубля за даляр (цяпер плюс 2,54%) і 2,45 рубля за эўра (плюс 2,69%). Паводле Finance.tut.by, «бягучы курс продажу» даляра ў банках Беларусі на дадзены момант — 2,04 рублі роўна, эўра — за 2,51 рубля. Гэта заўважна адрозьніваецца ад курсаў Нацбанку на 10 красавіка: 1,9757 за даляр і 2,4227 за эўра.

Расейскі рубель на беларускай біржы цяпер падае: на адкрыцьці таргоў за 100 расейскіх рублёў давалі 3,315 беларускага, цяпер — 3,2507 беларускага (мінус 3,22%).

Курс Нацбанку на наступны дзень пакуль ня вызначаны, але наўрад ці будзе рэкордным. Так, за даляр найбольш з моманту дэвальвацыі прасілі 14 сьнежня 2017 году — 2,0378 рублі. Рэкорд у эўра быў 2 сакавіка 2018 году — 2,4667 рублі.

Днём раней санкцыі ЗША нанесьлі ўдар па расейскай эканоміцы: 50 найбагацейшых расейцаў страцілі за дзень амаль 12 мільярдаў даляраў, расейскі рынак страціў больш як 46 млрд даляраў капіталізацыі.

«Гэта ўжо хардкор»: Раманчук тлумачыць, што рабіць Беларусі ў час расейскага крызісу

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG