У 2013 годзе у Эгіпце адбылася другая рэвалюцыя за два апошнія гады, у Сырыі трывала крывавая грамадзянская вайна, у Турцыі і Украіне мелі месца антыўрадавыя пратэсты. Але для грамадзян па ўсім сьвеце гэты год таксама прынёс шмат урачыстых нагодаў, спартовых перамогаў і незабыўных момантаў з паўсядзённага жыцьця. Вось некаторыя з фатаграфій, якія распавядаюць гісторыю гэтага мінулага году.
2013: Год у фотаздымках
1
Дзеці нясуць дадому гуманітарную дапамогу на ўскраіне Кабулу 1 студзеня.
2
Шыіцкія мусульмане ў ірацкім горадзе Кербала моляцца ў мячэці Імама Хусэйна 2 студзеня.
3
Францускі актор Жэрар Дэпардзьё ў горадзе Саранску ў Мардовіі 6 студзеня. Дэпардзьё атрымаў расейскае грамадзянства ў лютым.
4
Каляды ў Беларусі; вёска Калачы Менскай вобласьці, 7 студзеня.
5
Вадохрышча каля Бішкеку, Кіргізія, 19 студзеня.
6
Людзі уцякаюць ад слезацечнага газу на плошчы Тахрыр у Каіры 24 студзеня.
7
Сырыйскія антыўрадавыя паўстанцы пад абстрэлам каля Дамаску 30 студзеня.
8
Іранскія школьніцы слухаць прамову прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада на сэсіі парляменту ў Тэгеране 3 лютага.
9
Від на сталіцу Армэніі, Ерэван, і на гару Арарат за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, якія прайшлі 18 лютага.
10
Муж з жонкай на пустой вуліцы ў мястэчку, якое апынулася ў зоне адсяленьня пасьля аварыі на японскай атамнай электрастанцыі Фукусіма, 22 лютага.
11
Труна з парэшткамі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса па вуліцах Каракасу 6 сакавіка.
12
Тоны мёртвай рыбы ў затоцы каля Рыё-дэ-Жанэйру 13 сакавіка.
13
Палярнае зьзяньне над Швэцыяй 17 сакавіка.
14
Беларускія дзяўчаты на падрыхтоўцы да ганаровай варты ў Дзень Перамогі; плошча Перамогі ў Менску 11 красавіка.
16
Надзея Талаконьнікава з гурту "Pussy Riot" падчас судовага паседжаньня 26 красавіка. Талаконьнікава адбывае двухгадовы тэрмін па абвінавачваньні ў хуліганстве на глебе распальваньня рэлігійнай варожасьці.
17
Іранская жаночая пара гуляе ў настольны тэніс супраць амэрыканскай у Парыжы 14 траўня.
18
Фінал «Эўрабачаньня-2013» ў швэдзкім Мальмё 18 траўня. Выступае прадстаўніца Малдовы Алёна Мун.
19
Асьвячэньне касьмічнага карабля перад палётам на касмадроме Байканур 27 траўня.
20
Труны з грузінскімі вайскоўцамі, забітымі ў Аўганістане; лётнішча каля Тбілісі, 9 чэрвеня.
21
Выбух кактэйлю Молатава падчас сутычкі паліцыі з пратэстоўцамі на плошчы Таксім у Стамбуле 11 чэрвеня.
22
Кітайскія касманаўты вярнуліся на Зямлю, 26 чэрвеня.
23
Бык скача над удзельнікамі фэстывалю Сан Фэрміна ў Памплёне, Гішпанія, 8 ліпеня.
24
Зборная Расіі падчас чэмпіянату сьвету па сынхронным плаваньні ў Барсэлёне 21 ліпеня.
25
Папа Францішак перад натоўпам вернікаў у Рыё-дэ-Жанейру 22 ліпеня.
26
Затопленая паводкай вёска ў Хабараўскім краі 14 жніўня.
27
Зьнішчаны канвой натаўскіх цыстэрнаў з палівам у Пакістане, 16 верасьня.
28
Тэатральны спэктакль каля старога моста ў Мостары, Боснія і Герцагавіна, 28 верасня. Мост 16-га стагоддзя быў разбураны ў 1993 годзе падчас вайны і адбудаваны ў 2004 годзе.
29
Азэрбайджанскія мусульмане купляюць авечкі на Сьвята ахвяраваньня 15 кастрычніка.
30
Малала Юсуфзай з Пакістану падпісвае асобнік сваіх успамінаў «Я Малала" ў Лендане 20 кастрычніка.
31
Сакольнік выпускае беркута падчас паляўнічага фэстывалю ў Кіргізіі 9 лістапада.
32
Філіпінцы ў горадзе Таклабан стаяць у чарзе па ежу і ваду пасьля тайфуну Хайянь 14 лістапада. У выніку тайфуну тысячы людзей загінулі і сотні тысяч засталіся без жытла.
33
Дэманстрацыя пратэсту супраць карупцыі, нізкіх заробкаў і беспрацоўя ў Сафіі 20 лістапада.
34
Людзі запальваюць сьвечкі ў мэмарыяле ў Кіеве на 80 гадавіну Галадамору.
35
Алімпійскі агонь зімовай алімпіяды ў Сочы нясуць па рацэ Елісей спартоўцы з плывецкага клюбу ў Краснаярску.
36
Шыіцкія жанчыны аплакваюць ахвяру тэракту, учыненага 26 лістапада каля кавярні ў багдадзкім квартале Садрыя.
37
Вывяржэньне вулькану Сінабунг у Паўночнай Суматры, Інданэзія, 28 лістапада.
38
Афганскія дзеці ў школе пад голым небам у лягеры ўцекачоў у ваколіцах Джалалабаду, 1 сьнежня.
39
Сутычкі антыўрадавых пратэстоўцаў зь міліцыяй на Банкавай вуліцы ў Кіеве 1 сьнежня.
40
Будысцкі манах надзявае супрацьгаз падчас антыўрадавага прэтэсту перад Домам ураду ў Бангкоку 2 сьнежня.
41
Хлопчык цалуе партрэт былога паўдзённаафрыканскага прэзыдэнта Нэльсана Мандэлы на жалобнай разьвітальнай цырымоніі 10 сьнежня ў Яганэсбургу. Мандэла памёр 5 сьнежня, яму было 95 гадоў.
42
Спэцназ штурмуе барыкады пратэстоўцаў на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве 11 сьнежня.