Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэспубліка Беларусь падтрымлівае народ Украіны ў такі цяжкі час» — беларускі МНС даставіў ва Ўкраіну гуманітарны груз


Гуманітарны канвой, 12 чэрвеня 2017
Гуманітарны канвой, 12 чэрвеня 2017

Гуманітарную дапамогу разгрузілі ў Краматорску і Севераданецку. Прадукты харчаваньня, мэблю, у тым ліку школьную, і халадзільнікі «Атлянт» перадала Беларусь ва Ўкраіну, — паведамляе прэсавая служба МНС. Агулам на суму каля 80 тысяч даляраў.

Кіраваў беларускай дэлегацыяй Аляксандр Худалееў — першы намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях у Рэспубліцы Беларусь. Ён паведаміў, што гуманітарны груз дастаўленьні «па даручэньні кіраўніка дзяржавы».

«Безумоўна Рэспубліка Беларусь падтрымлівае народ Украіны ў такі цяжкі час», — сказаў беларускі чыноўнік, перадаючы гуманітарную дапамогу адміністрацыі Данецкай вобласьці.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка аблдзяржадміністрацыі Данецкай вобласьці Ігар Стокоз паведаміў, што гэта першы замежны гуманітарны груз, які атрымлівае вобласьць.

Год таму МНС РБ ужо суправаджала гуманітарную дапамогу ад Беларусі ва Ўкраіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG