Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» забараніла сацсеткі для сваіх баевікоў


Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўвяла забарону на выкарыстаньне сацыяльных сетак для сваіх баевікоў. Гэтая мера зьвязаная з тым, што праз сацсеткі магчыма вызначыць іх месцазнаходжаньне.

Раней паліцэйская служба Эўрапейскага зьвязу паведаміла аб тым, што ІД распрацоўвае ўласную сацыяльную сетку для прасоўваньня ідэяў у інтэрнэце. Спэцыялісты Эўраполу выявілі і ліквідавалі больш за дзьве тысячы матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу на шасьці мовах.

У 2014 годзе тэрарысты ІД захапілі асобныя раёны Сырыі і Іраку, абвясьціўшы там халіфат. З джыгадыстамі змагаюцца ўрадавыя войскі гэтых краін і міжнародная кааліцыя на чале з ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG