Праца нарвэскага мастака Эдварда Мунка "Крык" стала самай дарагой карцінай з прададзеных калі-кольвек на аўкцыёнах. Радыё Свабода адшукала іншыя шэдэўры, якія прадаюцца за астранамічныя сумы.
Самыя дарагія карціны ў сьвеце

1
Супрацоўнікі Sotheby's выстаўляюць працу нарвэскага артыста Эдварда Мунка "Крык", зробленую ў 1895 г. Карціна была прададзеная на аўкцыёне 2 траўня ў Лёндане за 120 мільёнаў даляраў

2
Карціна пабіла рэкорды аўкцыёнаў. Яе купілі за 120 мільёнаў даляраў.

3
Самай дарогай карцінай за ўсю гісторыю, зьяўляецца праца Поль Сэзана "Гульцы ў карты" (1890-92). Як набыў прыватны калекцыянэр з Катару за 250 млн. даляраў летась.

4
Аўстрыец Густаў Клімт - яшчэ адзін мастак, чые працы прадаюцца за велізарныя сумы грошай. Яго карціна 1907 году "Адэль Блох-Баўэр I" прададзеная за 135 млн. даляраў у 2006 годзе.

5
Іншы партрэт той жа жанчыны "Адэль Блох-Бауэр II" быў прададзены ў 2006 годзе амаль за 90 мільёнаў даляраў.

6
Пабла Пікаса. "Аголеная, зялёныя лісьце і бюст" (1932). Карціна была папярэднім рэкордам аўкцыёну. Яна была прададзеная на Christie's у Нью-Ёрку больш чым за 106 млн. даляраў у 2010 годзе.

7
Не дзіўна, што многія працы Пабла Пікаса трапілі ў сьпіс самых дарагіх карцінаў у сьвеце. Яго "Дора Маар з катом" прынесла больш як 95 млн.даляраў на Sotherby ў 2006 годзе.

8
Раньняя праца Пікаса "Хлопчык зь люлькай" прададзеная за 104 млн. даляраў у 2004 годзе. Сама праца каштавала 93 млн, але калекцыянэр Sotheby's таксама заплаціў камісію 11 млн. даляраў

9
Андрэй Варгола (Эндзі Ўорхал). Яго ""8 Элвісаў" (1963) была прададзеная прыватнаму пакупніку за 100 мільёнаў даляраў у 2009 годзе.

10
Джэксан Полак. Яго абстрактная праца "№5" (1948) - другая самая дарагая карціна за ўсе часы. Яе купілі ў 2006 годзе за 140 мільёнаў даляраў.

11
Галяндзкі мастак Ўільлем дэ Конінг. Яго праца "Жанчына ІІІ"(1963) займае трэцяе месца ў ліку самых дарагіх карцінаў сучаснасьці. Яе купіў Стыў Коэн за 137 мільёнаў даляраў у 2006 годзе.

12
Лёнданская Нацыянальная галерэя і Нацыянальная галерэя Шатляндыі заплацілі 72 мільёны даляраў у гэтым годзе за карціну "Дыяна і Каліста" аўтарства Тыцыяна.