Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая сусьветная вайна: Сцэны жыцьця і сьмерці

У 11 гадзін раніцы ў Францыі 11 лістапада 1918 году гарматы Першай сусьветнай вайны змоўклі. Пасьля больш чым чатырох гадоў жорсткай вайны, якая забрала звыш 16 мільёнаў жыцьцяў вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва, уступілі ў сілу ўмовы агульнага перамір’я. Вайна памяняла мапы, увяла жахлівыя спосабы масавага забіваньня людзей і зьмяніла геапалітычны балянс сіл, паклаўшы канец некалькім імпэрыям і стварыўшы шэраг незалежных дэмакратычных рэспублік у Эўропе. Гэтыя фатаграфіі адлюстроўваюць чалавечую цану, заплачаную за нешта, што калісьці называлі «вайной, якая закончыць усе войны».


XS
SM
MD
LG