Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Данецку зьнішчыў склад баевікоў «ДНР»


Ілюстрацыйная выява

Ва ўкраінскім Данецку, акупаваным баевікамі «ДНР», 3 сьнежня адбыўся магутны выбух, перадае liga.net са спасылкай на мясцовых жыхароў. Выбух, як сьцьвярджаецца, зьнішчыў склад боепрыпасаў баевікоў «ДНР».

Крыніца выданьня паведамляе, што выбухнуў арсэнал зброі прарасейскіх наймітаў, што быў разьмешчаны на заводзе хімічных вырабаў.

«Выбух было чуваць каля 20:00, магутны, шкло ў некаторых жылых дамах павылятала», — сказаў данчанін Сяргей.

Пра пацярпелых мясцовых жыхароў інфармацыі пакуль няма. Аднак, паводле некаторых зьвестак, у выніку выбуху былі забітыя каля 100 баевікоў.

Афіцыйнай інфармацыі пра выбух ад прадстаўнікоў «ДНР» пакуль не зьяўлялася.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG