Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі ўрачыста завершыць выставу «Музыка бязь межаў»


Музыка, сьпявак і мастак Лявон Вольскі

19 сакавіка сустрэчай з Лявонам Вольскім завяршыцца першая выстава карцін беларускіх музыкаў «Музыка бязь межаў», якая зь 9 сакавіка працуе ў менскай прасторы «ЦЭХ».

Акрамя карцінаў Вольскага, на выставе прадстаўленыя карціны ў розныз стылях, створаныя Ігарам Варашкевічам («Крама»), Алегам Хаменкам («Палац»), Юрыем Стыльскім («Дай дарогу»), Андрусём Такіндангам («Recha», «Harotnica»), Ганнай Жданавай («Lilac»), Алесям Таболічам («Znich»), Сяргеем Скрыпнічэнкам («Žygimont Vaza»), Аляксандрам Дземідзенкам («Re1ikt»).

Вольскі абяцае распавесьці, як маляваў карціны, прасьпявае свае песьні і зладзіць распродаж на віленскі канцэрт «172», які адбудзецца 8 траўня, і падчас якога музыка абяца выканаць свае песьні розных часоў і праектаў: ад гурту «Мроя», зь якім Вольскі граў у 1980-х і на пачатку 1990-х, зь песьнямі N.R.M. і іншых праектаў, да свайго сьвежага сольнага альбому «Псыхасаматыка».

Сустрэча зь Лявонам Вольскім пачнецца а 16.00. Выстава будзе працаваць да 22.00.

XS
SM
MD
LG