Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе Вольга Мікалайчык?


Вольга Мікалайчык
Вольга Мікалайчык

Рэжысэрка Вольга Мікалайчык, якую мусілі сёньня ўвечары вызваліць з турмы на Акрэсьціна пасьля арышту ў 5 сутак, ня выйшла з ізалятара.

Да яе сяброў, якія чакаюць каля ўваходу, выйшаў начальнік ізалятара і сказаў, што Вольгі Мікалайчык у будынку ўжо няма, але дзе яна — не паведаміў.

Актывісты працягваюць чакаць Вольгу Мікалайчык каля турмы на Акрэсьціна.

Вольга Мікалайчык была арыштаваная на 5 сутак разам з удзельнікамі акцыі ў памяць пра першых ахвяраў зь «Нябеснае сотні», якая прайшла каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску 22 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG