Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!» у Кіеве, Львове, Харкаве і Трускаўцы


Фэстываль "Молодість" у Кіеве
Фэстываль "Молодість" у Кіеве
У суботу, 20 кастрычніка, у Кіеве ў памяшканьні Нацыянальнай опэры быў урачыста адкрыты 42-і Міжнародны кінафэстываль «Маладосьць». 23-га кастрычніка на фэстывалі будзе паказаны беларуска-польскі фільм «Жыве Беларусь!»

«Маладосьць» — самы маштабны і прэстыжны кінафэстываль ва Ўкраіне — адкрыўся новай карцінай польскага рэжысэра Анджэя Вайды «Валэнса. Чалавек надзеі».

Фільм «Жыве Беларусь!» будзе паказаны па-за конкурсам 23 кастрычніка ў 17:00 у Чырвонай залі кінатэатру «Кіеў»

Як стала вядома Радыё Свабода, на адкрыцьці прысутнічаў ганаровы прэзыдэнт кінафестывалю Віктар Юшчанка з дачкой. Праўда, экс-прэзыдэнт спазьніўся на 45 хвілінаў, і цырымонію адкрыцьця кінафоруму прыйшлося затрымаць, Цяперашняя цырымонія пачалася з выкананьня аркестрам «Кіеў Класік» увэрцюры да «Тараса Бульбы» вядомага ўкраінскага кампазытара Мікалая Лысэнка.

Удзельнікаў, арганізатараў і гасьцей «Маладосьці» павіншаваў і прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Для Украіны гэты кінафорум стаў неардынарнай падзеяй, якая аб’ядноўвае прызнаных майстроў сусьветнага экрану, таленавітую моладзь з многіх краін сьвету і аматараў кінамастацтва, дапамагае маладым мастакам заняць бачнае месца ў сучасным кінапрацэсе. Разам з „Маладосьцю“ мы адкрываем новыя імёны, новае натхненьне, новае асэнсаваньне чалавечага быцьця», — гаворыцца ў звароце кіраўніка Ўкраіны, зьмешчаным на яго сайце.

Усяго на фэстывалі пакажуць больш за 600 фільмаў у сямі кінатэатрах. Фэстываль будзе доўжыцца да 27 кастрычніка. У праграме — больш за 300 фільмаў. Зь дзесяці канкурсантаў сем — з Эўропы, два — з Паўночнай Амэрыкі, і два — Азіі.

Фільм «Жыве Беларусь!» будзе паказаны па-за конкурсам 23 кастрычніка ў 17:00 у Чырвонай залі кінатэатру «Кіеў» (вул. Велика Васильківська, 19) з удзелам аўтараў стужкі.

«Жыве Беларусь!» таксама адабраны ў конкурсную частку мастацкіх фільмаў украінскага кінафэстывалю «Карона Карпатаў», які адбудзецца ў Трускаўцы з 13 па 18 лістапада. Сярод супернікаў — расейска-беларускі фільм «Берасьцейская крэпасьць» Аляксандра Ката.

Перад пачаткам паказу фільму ў Львове
Перад пачаткам паказу фільму ў Львове
Раней 26 верасьня кінапаказ фільму «Жыве Беларусь» адбыўся ў Харкаве. Паводле словаў арганізатараў, прадстаўнікоў Харкаўскага аддзяленьня Моладзевага Нацыяналістычнага Кангрэсу, у памяшканьні кнігарні «Є», дзе праходзіў кінапаказ, апынулася не дастаткова вялікім для таго, каб зьмясьціць усіх ахвотных.

У Львове 17-га кастрычніка таксама адбыўся паказ стужкі ў Цэнтры культуры і адпачынку Львоўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG