Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе пакараны штрафам і арыштам на 12 сутак актывіст зь Бярозаўкі


Вітольд Ашурак

Арыштавалі Вітольда Ашурка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў Менску 17 лютага. А 5 базавых велічынь (115 рублёў) ён атрымаў за тое, што ўчора не зьявіўся ў Лідзкі РАУС па позьве, якую яму даслалі поштай.

Раніцай Вітольда Ашурка забралі з дому міліцыянты, суд над ім адбыўся пасьля абеду. Учора Ашурак напісаў у Фэйсбуку, што не зьбіраецца ехаць у РАУС па позьве, бо загадзя ведае, што яго пасадзяць на суткі, а хацелася б адзначыць сьвята 25 сакавіка на волі.Сёньня ж у Лідзе асуджаны Валеры Мінец — на 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка. Мясцовыя актывісты лічаць, што абодвух асудзілі, каб яны не змаглі паехаць на Дзень Волі ў Менск.

XS
SM
MD
LG