Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі і Парашэнка галасуюць на выбарах у Раду ВІДЭА


Зяленскі і Парашэнка галасуюць на выбарах у Раду ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00

Цяперашні прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі і 5-ы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прагаласавалі сёньня, 21 ліпеня, на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. У выбарах народных дэпутатаў прымае ўдзел амаль шэсьць тысяч кандыдатаў. Зь іх - 2746 ўключаныя ў выбарчыя сьпісы 22 партый, якія прэтэндуюць на 225 дэпутацкіх партфэляў у шматмандатнай выбарчай акрузе. Усе астатнія кандыдаты балятуюцца ў 199 мажарытарныя акругах. Яшчэ ў 26 акругах на Данбасе і ў Крыме выбары не праводзяцца, паколькі гэтыя тэрыторыі непадкантрольныя ўкраінскай уладзе. Да 5 жніўня ЦВК мае зафіксаваць вынікі выбараў, а да 10 жніўня іх мусяць апублікаваць у афіцыйнай прэсе. Да 9 верасьня 2019 ўключна Рада мае сабрацца на сваё першае пасяджэньне.

Цяперашні прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі і 5-ы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прагаласавалі сёньня, 21 ліпеня, на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.

У выбарах народных дэпутатаў прымае ўдзел амаль шэсьць тысяч кандыдатаў. Зь іх - 2746 ўключаныя ў выбарчыя сьпісы 22 партый, якія прэтэндуюць на 225 дэпутацкіх партфэляў у шматмандатнай выбарчай акрузе. Усе астатнія кандыдаты балятуюцца ў 199 мажарытарныя акругах. Яшчэ ў 26 акругах на Данбасе і ў Крыме выбары не праводзяцца, паколькі гэтыя тэрыторыі непадкантрольныя ўкраінскай уладзе.

Да 5 жніўня ЦВК мае зафіксаваць вынікі выбараў, а да 10 жніўня іх мусяць апублікаваць у афіцыйнай прэсе. Да 9 верасьня 2019 ўключна Рада мае сабрацца на сваё першае пасяджэньне.

XS
SM
MD
LG