Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зьявіліся свае «плошчы Бангалёр». Сьпіс паркаў, дзе дазволеныя мітынгі


Пляцоўка ў менскім парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалёр. Ілюстрацыйнае фота
Пляцоўка ў менскім парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалёр. Ілюстрацыйнае фота

Гарадзкія ўлады Віцебску вызначылі сталыя месцы правядзеньня масавых мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх выступаюць палітычныя партыі, прафэсійныя саюзы ды іншыя арганізацыі, а таксама грамадзяне Беларусі.

Усяго ў Віцебску такіх месцаў вызначана тры і ўсе яны знаходзяцца ўбоку ад цэнтральных вуліц. Гэта:

— парк імя Савецкай арміі (парк «Мазурына») у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі,
— парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі,
— парк 30-годзьдзя ВЛКСМ за навучальна-спартовай установай «Спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву «Камсамолец») у раёне скрыжаваньня алеяў.

У Менску мітынгі час ад часу дазваляюць у парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалёр. Парк знаходзіцца далёка ад цэнтру гораду, у нялюдным месцы, таму актывістам такое месца збору не падабаецца: часта шэсьці, што ідуць дазволеным уладамі маршрутам на Бангалёр, спыняюцца перад плошчай і не заходзяць у парк. Так было ў тым ліку на нядаўнім менскім «Маршы недармаедаў» 15 сакавіка. Арганізатары менскай акцыі на Дзень Волі сёлета дык наогул адмовіліся ад мітынгу, каб ня йсьці на плошчу Бангалёр, падалі заяўку толькі на шэсьце да парку Янкі Купалы.

Віцебскі ж «Марш недармаедаў» прайшоў 19 лютага на цэнтральнай плошчы Перамогі. Несанкцыянаваная акцыя сабрала каля сотні чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG