Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У офіс «Вясны» ўварваўся АМАП — затрыманыя 57 праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку замежных


Кадры з трансьляцыі Адар’і Гуштын (БелаПАН) на Facebook

У менскім офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» пачынаецца ператрус. Супрацоўнікі АМАП каля гадзіны дня ўварваліся ў памяшканьне, выламаўшы дзьверы. Як паведамляе праваабаронца Сяргей Сыс, «усіх паклалі на падлогу». «Насупраць пад'езду белы аўтобус зь вялікай колькасьцю міліцыі. Двор фактычна ачэплены ланцугом», — пішуць на сайце «Вясны».

Усіх, хто быў у памяшканьні — а гэта 57 чалавек, праваабаронцы і журналісты, у тым ліку замежныя — затрыманыя, іх вядуць у аўтобус. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што затрыманых павязуць у Першамайскі РАУС.

Ніводзін тэлефон Сьледчага камітэту не адказвае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG