Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажары ў вэнэсуэльскай турме загінулі 68 чалавек


Мэдыкі дапамагаюць родзічам зьняволеных у турме ў горадзе Валенсія, дзе 28 сакавіка здарыўся пажар

Падчас беспарадкаў у турэмных камэрах паліцэйскага ўчастку ў вэнэсуэльскім горадзе Валенсія 28 сакавіка пачаўся пажар, у якім загінулі 68 чалавек, піша Reuters са спасылкай на паведамленьні ўладаў і сьведкаў.

Судмэдэкспэрты ўдакладняюць колькасьць ахвяраў. Падчас беспарадкаў паліцыянт быў паранены ў нагу.

Сем’і зьняволеных былі разагнаныя каля паліцэйскага ўчастку з ужываньнем сьлезацечнага газу. Офіс пракурора штату Карабоба паабяцаў падрабязнае расьсьледаваньне здарэньня, у штаце абвясьцілі жалобу.

Як адзначае Reuters, вэнэсуэльскія турмы цяпер перапоўненыя, у іх шмат зброі і наркотыкаў, а беспарадкі, у якіх гінуць дзясяткі чалавек, нярэдкія. Беззаконьне трывае ў турмах дзясяткі гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG