Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод удзельнікаў сходу старшыня Савету Рэспублікі Міхал Мясьніковіч (зьлева) і былыя першыя сакратары ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў (па цэнтры) і Яфрэм Сакалоў.
Сярод удзельнікаў сходу старшыня Савету Рэспублікі Міхал Мясьніковіч (зьлева) і былыя першыя сакратары ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў (па цэнтры) і Яфрэм Сакалоў.

#сход16 — V Усебеларускі народны сход. Самае цікавае

Пачатак мерапрыемства а 12-й гадзіне. Калі завяршэньне — невядома.

Пяты Ўсебеларускі народны сход праходзіць у Менску 22-23 чэрвеня. Афіцыйны пачатак мерапрыемства — 12:00. Свабода вядзе жывую твітэр-трансьляцыю з Палаца Рэспублікі.

Усебеларускі Сход як народная казка і рытуал

Мерапрыемства праводзіцца раз на пяць год (звычайна перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але сёлета — пасьля іх). Сход называецца адной з формаў народаўладзьдзя (Лукашэнкам — «найвышэйшай формай дэмакратыі»). Але 2,5 тысячы дэлегатаў абіраюцца не народам, мэханізм іх фармальнага вылучэньня «ад працоўных калектываў» не «прапускае» на Сход нікога зь іншадумцаў.

Абвясьціць свабоду і пакаяцца. Пра што казалі б вядомыя беларусы на Ўсебеларускім сходзе?

Ніякіх заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў Сходу ў Канстытуцыі і законах Беларусі не прапісана. Тым ня меней, на Сходзе мае разглядацца праграма на «пятую пяцігодку» (Свабода ўжо аналізавала 22 абяцаньні гэтай праграмы) і вынікі «чацьвертай пяцігодкі» (за якую ня выкананы ніводны плянавы паказьнік, але знойдзена 8,5 дасягненьняў).

Ці можа быць выкананая праграма, якая выносіцца на Ўсебеларускі народны сход

13:23 22.6.2016

Лукашэнка не абяцае рэформаў у эканоміцы, а Сямашка абяцае

13:13 22.6.2016

13:02 22.6.2016

Ужо каторы раз Лукашэнка ставіць задачу скарачэньня дзяржапарату. Дык ужо ж два разы скарачалі! Дык які вынік?

12:59 22.6.2016

Лукашэнка: «Мы павінны прыцягваць у дзяржаўны апарат самых лепшых. У тым ліку і праз аплату працы. Прыйшоў час прыняць гэтае рашэньне».

То бок, трэба разумець, рыхтуецца рашэньне аб павелічэньні заробку для чыноўнікаў. Можна прадказаць, як нэгатыўна гэта будзе ўспрынята большасьцю насельніцтва на фоне эканамічнага крызісу і падзеньня даходаў.

12:55 22.6.2016

Каб схаваць правал мінулай пяцігодкі, Лукашэнка зрабіў хітры ход. Ён пачаў падводзіць вынікі за 20 гадоў, параўноваць цяперашнюю сытуацыю з тым, што было ў сярэдзіне 1990-х гадоў. То бок знайшоў выгадны пункт адліку. Гэта як у СССР увесь час параўноўвалі з 1913 годам. А недахопы, як прынята, сьпісваюцца на вонкавыя прычыны.

Чарговым разам Лукашэнка ўступіў у палеміку з тымі, хто прапаноўвае «радыкальныя» рэформы. Сэнс — ніякай ломкі беларускай сацыяльнай мадэлі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG