Дата дня
5 сьнежня 1886 году нарадзіўся кампазытар Мікола Равенскі. Ён пісаў музыку да шэрагу вершаў беларускіх паэтаў і тэксты царкоўных малітваў. Найбольшую вядомасьць Равенскі атрымаў як аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.
Таксама ў гэты дзень
1917— У Менску пачаўся Першы Усебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі.
Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс. Цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.
1936 — у СССР была прынятая сталінская канстытуцыя.
1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў.
1994 — на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся
1867 — Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1901 — Ўолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.
1947 — Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык.
У памяці
1791 — памёр Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1870 — памёр Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.
1925 — памёр Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1926 — памёр Клёд Манэ, францускі мастак, пачынальніка імпрэсіянізму.
2013 — памёр Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.
Што будзе?
Беларусь наведае кіраўнік верхняй палаты польскага парлямэнту.
Зь ініцыятывы аб’яднаньня «Пэрспэктывы» адбудзецца форум прадпрымальнікаў.
Сэнат ЗША пачне разгляд кандыдатуры адстаўнога генэрала Мэтыса на пасаду кіраўніка Пэнтагону.
Трамп абраў адстаўнога генэрала на пасаду кіраўніка Пэнтагону
Адукацыя і кіно
Курсы «Мова нанова»
Тэма заняткаў: «Гісторыя Эўропы вачыма беларусаў». Госьць заняткаў – гісторык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў. Музычны госьць – Ільля Фаляжынскі, які нядаўна выдаў свой дэбютны альбом.
Менск, ГЦ «Цівалі», (вул.Прытыцкага, 29, аўдыторыя № 366)
Пачатак а 18:30.
Уваход вольны.
Лекцыя «Старажытны Эгіпет: магія і сьмерць»
Тацяна Зайдаль прачытае лекцыю ў межах аўтарскага курсу па гісторыі мастацтваў, які праходзіць зараз у прасторы «Цэх». У межах лекцыі будуць разглядацца шэдэўр спадчыны Старажытнага Эгіпту.
Менск, прастора «Цэх» (вул. Кастрычніцкая 16).
Пачатак а 19:00.
Удзел каштуе 4 рублі.
Кінафэстываль «Чалавечая годнасьць, роўнасьць, справядлівасьць»
На працягу фэстывалю з 1 па 10 сьнежня менскія гледачы змогуць паглядзець стужкі пра чалавека і яго годнасьць, барацьбу за шчасьце насуперак абставінам. У межах кінафэсту 5 сьнежня будзе прадстаўлены польскі фільм «Хочацца жыць».
Менск, кінатэатар «Перамога» (Інтэрнацыянальная вул., 20).
Пачатак у 19:00.
Уваход вольны.