Памёр кароль Нарвэгіі Гаральд V. Аб сьмерці манарха паведамілі раніцай 28 жніўня ў каралеўскім палацы і нарвэскім парлямэнце — Стортынгу.
Гаральд пасьля сьмерці брытанскай каралевы Лізаветы II быў найдаўжэй на троне ў Эўропе — ён стаў манархам у 1991 годзе.
У каралеўскім палацы паведамілі, што манарх памёр у 6:35 мясцовага часу ў шпіталі ў Осла.
У апошнія дні паведамлялі аб рэзкім пагаршэньні стану ягонага здароўя праз інфэкцыю крыві. У апошнія 24 гадзіны яго наведалі блізкія з каралеўскай сям’і, а людзі сабраліся ля палацу.
Гаральд V нарадзіўся ў 1937 годзе. Калі яму было тры гады, каралеўская сям’я пакінула Нарвэгію пасьля нападу нацысцкай Нямеччыны. Дзед Гаральда, Гокан VII, узначальваў нарвэскі ўрад у выгнаньні, а пасьля перамогі над нацыстамі вярнуўся на радзіму, як і ўся сямʼя.
У 1960-я гады прынц Гаральд удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, займаўся ветразевым спортам. 17 студзеня 1991 году ён уступіў на нарвэскі пасад.
Кароль меў вялікай павагую нарвэскага грамадзтва. Яго паўнамоцтвы былі галоўным чынам цырыманіяльнымі, ён сымбалізаваў адзінства нацыі. Яго называлі «дзядулем» нарвэжцаў і «народным каралём».
Кароль Гаральд удзельнічаў у Нобэлеўскай цырымоніі ў Осла 10 сьнежня 2022 году, калі Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Алесь знаходзіўся ў турме, а на цырымоніі была ягоная жонка Натальля Пінчук.
Новым каралём стане сын Гаральда кронпрынц Гокан.