Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады пісьменьнік Уласенка не паціснуў руку Чаргінцу за «акупацыйную мову». Ці не?


Мікалай Чаргінец (зьлева) і Антон Уласенка (справа) ў час узнагароджаньня пераможцаў літаратурнага конкурсу «Скарынавай душой узлашчанае слова»

Старшыня дзяржаўнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец расказаў Naviny.by сваю вэрсію здарэньня, якое адбылося ў час узнагароджаньня пераможцаў літаратурнага конкурсу «Скарынавай душой узлашчанае слова».

Паводле Чаргінца, малады пісьменьнік Антось Уласенка, які перамог на конкурсе, адмовіўся паціснуць яму руку і заявіў, што адмаўляецца, бо «вы размаўляеце са мной акупацыйнай мове» (Чаргінец гаварыў па-расейску).

«Ён проста, напэўна, тупы мужык, — сказаў Чаргінец пра Ўласенку. — У яго ўвесь розум, напэўна, сышоў у валасы. Яны ўжо вырасьлі ў яго з галавы да пояса. Гэта звычайны трук недалёкага чалавека, хоць напісаў ён нядрэнна».

Чаргінец таксама назваў пісьменьніка «смаркачом, які не зрабіў у жыцьці ні храна, акрамя гэтай гістэрыі», і заявіў, што ад таго, што пісьменьнік не паціснуў яму руку, тая «стала толькі чысьцейшай». Старшыня СПБ дадаў, што па-беларуску гаворыць (даслоўна) «не хужэй, чым гэты хлопец».

Раней іншую вэрсію здарэньня расказвалі на ананімным Telegram-канале «Дзёньнік рэдактара-сатаніста». Паводле аўтара, Уласенка «зрабіў заўвагу, што можна было б і на нашай мове», на гэта Чаргінец адказаў: «Ты, безусловно, талантлив, но мировоззрение у тебя ещё узкое».

Уласенка тады сказаў, паводле аўтара: «Дайце мне дыплём, і я пайду». Чаргінец даў дыплём, але ўсьлед Уласенку, як заяўляе аўтар, дадаў: «Вы думаете, если мы все будем разговаривать на беларускай мове, то і зарплаты у нас будут в 20 раз больше, и техника лучше. Вы ошибаетесь».

Сам Уласенка не адказваў на тэлефанаваньні на момант публікацыі.

* * *

Антон Уласенка ў 2016 годзе стаў ляўрэатам конкурсу крытыкі і літаратуразнаўства «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча, у 2011 годзе атрымаў стыпэндыю Ўладзімера Някляева за эсэ «Мой народзе».

Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Гіпэртэкст», «Уральскі сьледапыт», газэце «Літаратурная Беларусь».

Антось Уласенка: Ат жа, калі немец можа, то чым я горшы

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG