Цемра Данбасу: спадарожнікавыя здымкі паказваюць наступствы вайны
Здымкі, зробленыя спадарожнікамі NASA, здольнымі фіксаваць сьвятло ад чалавечай дзейнасьці ўначы, паказваюць, што ўчасткі ўкраінскай тэрыторыі на ўсходзе і поўдні краіны пацямнелі праз дэпапуляцыю і адключэньні электраэнэргіі падчас вайны.
Раней
Цяпер
1
Начныя здымкі паўднёва-ўсходняй Украіны і заходніх вобласьцяў Расеі, зробленыя 14 чэрвеня 2012 году і 27 красавіка 2026 году.
Пасьля захаду сонца часткі некалі ажыўленага Данбасу ва Ўкраіне патанаюць у цемры праз дэпапуляцыю і адключэньні электраэнэргіі падчас вайны. З 2014 году мільёны жыхароў Данбасу пакінулі рэгіён, уцякаючы ад ваенных дзеяньняў.

2
Харкаў, горад на паўночным усходзе Ўкраіны (у цэнтры фота), цяжка заўважыць на начным спадарожнікавым здымку, зробленым 5 ліпеня 2026 году.
Крыху на паўночны ўсход ад Харкава месьціцца расейскі Белгарад і добра асьветленыя трасы вакол яго, якія выглядаюць практычна нязьменна ў параўнаньні са здымкам, зробленым 17 жніўня 2021 году.

3
Данецкая вобласьць Украіны, якая займае прыкладна левую траціну гэтага здымку, і частка Луганскай вобласьці (уверсе ў цэнтры) знаходзяцца побач з Растоўскай вобласьцю Расеі (справа). Начныя здымкі былі зроблены 26 кастрычніка 2021 году і 1 ліпеня 2026 году.
Некалькі гарадоў у левым верхнім куце старога здымку, якія знаходзяцца ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, пацямнелі, у той час як яркія агні акупаванага Расеяй Данецку (уверсе зьлева) засталіся практычна нязьменнымі. На поўдзень ад Данецку ў левым ніжнім куце здымку бачны цяпер кантраляваны Расеяй горад Марыюпаль. У правым ніжнім куце бачны буйны расейскі горад Растоў-на-Доне.

4
На поўдзень ад Данбасу, на кантраляваным Расеяй Крымскім паўвостраве, у многіх раёнах нядаўна запанавала цемра пасьля працяглай кампаніі ўкраінскіх дронавых удараў па электрасетцы Крыму. Здымкі зробленыя 3 ліпеня 2026 году і 8 ліпеня 2021 году.
Раней
Цяпер
5
Удзень спадарожнікі NASA зафіксавалі іншыя значныя наступствы працяглай вайны Расеі супраць Украіны.
Гэтыя здымкі паўднёва-ўсходняй Украіны і заходніх вобласьцяў Расеі, зробленыя 14 чэрвеня 2012 году і 6 чэрвеня 2026 году, паказваюць зьнікненьне вадасховішча (у цэнтры зьлева), якое распасьціралася на паўночны ўсход ад Кахоўскай грэблі на рацэ Дняпры ва Ўкраіне.
Грэбля была разбураная 6 чэрвеня 2023 году, а яе вадасховішча сьцякло ў Чорнае мора. На здымку 2026 году таксама відаць паласу зялёнай недагледжанай зямлі, якая цягнецца ад цэнтру здымку да яго верхняга правага кута, дзе праходзіць цяперашняя лінія фронту.