Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: Ахвярамі канфлікту ў Данбасе сталі ня менш за 2,5 тысячы мірных жыхароў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 3,8 мільёна грамадзян Украіны па абодва бакі лініі сутыкненьня маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, паведамляе Міністэрства замежных спраў Украіны са спасылкай на дадзеныя ААН:

„Паводле падлікаў ААН, на працягу амаль трох гадоў ваенных дзеяньняў на Данбасе загінулі ня менш за 2500 мірных грамадзян Украіны, ад 7000 да 9000 чалавек былі параненыя. Вайна працягвае забіраць і калечыць чалавечыя жыцьці: толькі ў першым паўгодзьдзі 2017 года яе ахвярамі сталі больш за 400 грамадзянскіх асоб, што на 60% больш, чым за такі ж пэрыяд 2016 году“, — гаворыцца ў заяве МЗС з нагоды Міжнароднага дня гуманітарнай дапамогі.

„Заклікаем дзяржавы-донары актывізаваць намаганьні для мабілізацыі фінансавых рэсурсаў, неабходных для рэалізацыі Пляну гуманітарнага рэагаваньня ААН ва Ўкраіне ў 2017 годзе“.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG