Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы прасоўваюцца ўглыб. Пратэсты супраць рэфэрэндуму ў Крыме (УЖЫВУЮ)

ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і вайной. Эўразьвяз гатовы падпісаць пагадненьне з Украінай

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
08:00 9.3.2014

Прыкладна 70 расейскіх грузавікоў уехалі ў Сымфэропаль (відэа)

Грузавікі былі запоўненыя вайскоўцамі. На машынах не было нумарных знакаў.


Калёна зь 70 вайсковых грузавікоў у Сымфэропалі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00
Наўпроставы лінк

Прыналежнасьць калёны да расейскіх войскаў выдала паліцэйская машына расейскай ваеннай аўтаінспэкцыі, якая суправаджала грузавікі.

Раней ужо паведамлялася, што ў Сымфэропаль прыбыла калёна з амаль 90 ваенных машынаў у суправаджэньні расейскай аўтаінспэкцыі.
08:00 9.3.2014

У інтэрнэце зьявілася відэа, як у Сымфэропалі сярод дня рабуюць журналістаў

«На запісе відаць, як да рэстарана, дзе абсталявалі прэс-цэнтар АР, пад’ехаў белы мікрааўтобус без нумарных знакаў. Зь яго выйшлі людзі ў масках і без», — гаворыцца ў паведамленьні. Таксама відаць «казакоў».



Паводле відавочцаў, яны ўварваліся з аўтаматамі і ручнымі пісталетамі. Людзей прымусілі легчы на зямлю. Потым зайшлі іншыя людзі (бяз масак) і вынесьлі з памяшкання абсталяваньне.

Гэта ўсё бачылі баўгарскія журналісты. На апэратара напалі зь пісталетамі, павалалі яго на зямлю, адабралі камэру і тэлефон. Потым пагналіся за дзяўчынай — адабралі ў яе тэлефон і фотакамэру.

07:59 9.3.2014

Прэзыдэнт ЗША абмеркаваў Украіну з сусьветнымі лідэрамі. Іх пазыцыі нязьменныя


Сусьветныя лідэры выказваюць глыбокую заклапочанасьць парушэньнем Расеяй міжнароднага права і пацьвярджаюць падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Белага дому пра вынікі тэлефонных размоваў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы.

«Сусьветныя лідэры далі ясна зразумець, што працяг парушэньняў Расеяй міжнароднага права ізалюе яе ад міжнароднай супольнасьці», — гаворыцца ў заяве.

Чытаць далей
07:58 9.3.2014

Адзін дзень у Крыме. Фотагалерэя

Фотарэпартаж са знаходжаньня у Крымскай Аўтаномнай Рэспубліцы 8 сакавіка 2014 года (аўтар: Мірыям Драгіна).

07:57 9.3.2014

Ці трэба беларускай апазыцыі і ўладзе аб’яднацца?

Зона Свабоды: Ці памірацца Захад і афіцыйны Менск?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:56 0:00

Якім будзе беларускае рэха крымскай вайны? Ці памірацца Захад і афіцыйны Менск?

Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. Удзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько.
07:57 9.3.2014

Украінскія алігархі заклікаюць уладу і бізнэс аб'яднацца супраць расейскай агрэсіі



Група кампаніяў Group DF мільярдэра Дзьмітрыя Фірташа заклікала ў суботу бізнэс, уладу і грамадзкасьць Украіны аб’яднаць намаганьні, каб разам дзейнічаць для цэласнай і непадзельнай Украіны. «Цяпер ня час для ўзаемных абвінавачваньняў», — гаворыцца ў заяве, якую падпісаў дырэктар-распараднік Group DF Барыс Красьнянскі.

Паводле яго словаў, «калі перад намі паўстае зьнешняя пагроза, любыя ўнутраныя супярэчнасьці ва Ўкраіне, якімі б сур’ёзнымі яны ні здаваліся, маюць адступіць на другі плян, іх трэба адкінуць». «Наша сіла — у адзінстве краіны», — заяўляе Group DF.

Чытаць далей
07:55 9.3.2014

Эскаляцыя канфлікту: На мяжы Крыму абстралялі самалёт украінскіх памежнікаў

На адміністрацыйнай мяжы Аўтаномнай рэспублікі Крым зь зямлі быў абстраляны самалёт дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны. Ніхто не пацярпеў. Як паведамляюць памежнікі, лёгкі самалёт, на борце якога не было ўзбраеньняў, ажыцьцяўляў патруляваньне дзяржаўнай мяжы. Экіпаж зафіксаваў, што страляніна вялася з боку пасёлку Армянск.

Калёна ваеннай тэхнікі без нумароў — верагодна, расейскай — прайшла праз Феадосію і прыбыла ў сталіцу Крыму Сымфэропаль. Акрамя таго, як паведамілі «Украінскай праўдзе» відавочцы, 87 машын выехалі з тэрыторыі палігону Чауды — таксама ў бок Сымфэропаля. У суботу ж у горадзе былі заўважаныя некалькі дзясяткаў грузавікоў КамАЗ і «Урал» , якія — паводле дадзеных памежнай службы — перайшлі мяжу ў прапускным пункце «Крым». Раней з Керчы ў Сымфэропаль прыбылі яшчэ 20 машын, а ў ноч на суботу выгрузіўся дэсантны карабель.

Чытаць далей
07:54 9.3.2014

Кэры: Анэксія Крыма зачыніць прастору для дыпляматыі


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры ў тэлефоннай размове зь міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым сказаў, што анэксія Крыму «зачыніла б любую магчымую прастору для дыпляматыі».

Гутарка Кэры з Лаўровым адбылася ў той час, як расейскія сілы бяруць Крым пад ўсё больш жорсткі кантроль. Рэпартэры агенцтва Reuters зьнялі канвой з сотняў расейскіх васкоўцаў прыкладна ў 50 грузавіках, якія ў суправаджэньні бронетэхнікі і машын хуткай дапамогі сярод белага дня ў суботу ўвайшлі на вайсковую базу на поўнач ад Сімферопаля.


Чытаць далей
XS
SM
MD
LG