Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія студэнты больш за месяц праседзелі на Акрэсьціна


Ілюстрацыйнае фота

19-гадовы Іван Даніленка і 18-гадовы Раман Легар былі затрыманыя 24 сакавіка нібыта «для высьвятленьня асобы», паведамляе Tut.by са спасылкай на адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну.

Даніленка і Легар накіроўваліся ў Менск з Украіны і 23-24 сакавіка рабілі перасадку ў Гомелі з аўтобуса на цягнік. 24 сакавіка іх затрымалі ў Менску супрацоўнікі ў цывільным. Хлапцоў дапытвалі ў якасьці сьведак па крымінальнай справе аб нападзе на будынак падатковай інспэкцыі ў Гомлі.

Тыя сьцьвярджаюць, што каля будынку не знаходзіліся. Сваякі затрыманых украінцаў паведамляюць, што хлопцы прыбылі ў Беларусь з турыстычнымі мэтамі.

Разам з Даніленкам і Легарам у канцы сакавіка былі затрыманыя 8 грамадзян Украіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG