Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне дзейнічае дзяржаўная праграма разьвіцьця ўкраінскай мовы


Ёсьць мова - ёсьць будучыня, Днепрапятроўск 17 жніўня 2012
Ёсьць мова - ёсьць будучыня, Днепрапятроўск 17 жніўня 2012

9 лістапада ва Украіне адзначаюць Дзень ўкраінскай пісьменнасьці і мовы. Гэтае сьвята было ўсталяванае ўказам прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучмы ў 1997 годзе.

Як паведамляе novosti.ua, яно адзначаецца штогод у дзень ушанаваньня памяці Прападобнага Нестара, пасьлядоўніка стваральнікаў славянскай пісьменнасьці Кірылы і Мяфодзія, манаха Кіева-Пячэрскага манастыра, аднаго з аўтараў «Аповесьці мінулых гадоў».

З нагоды сьвята прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выступіў з віншаваньнем. Ён адзначыў, што ўкраінская мова «з’яўляецца магутным фактарам кансалідаванага дзяржаўнага будаўніцтва, што спрыяе ўзбагачэньню духоўнай культуры грамадзтва».

«З глыбіні стагоддзяў Украінскае дзяржава сьцьвярджалася праз пісьмовае слова. Шлях яго разьвіцьця акрэсьлены ў выбітных дасягненьнях нашых продкаў» гаворыцца ў віншавальным звароце Януковіча.

Паводле традыцыі, ў гэты дзень Нацыянальнае радыё Украіны арганізуе ўсеўкраінскую дыктоўку нацыянальнага адзінства. Летась е Нацыянальная радыёкампанія атрымала больш за 17.000.000 дыктантаў ня толькі з Украіны, але і з Расеі, Беларусі, Малдовы, Нямеччыны, Бэльгіі і нават Тайлянду.

Таксама паведамляецца, што ў бюджэце Украіны на 2013 год прадугледжаная фінансаваньне адмысловай дзяржаўнай праграмы разьвіцьця ўкраінскай мовы.

У Беларусі адсутнічае дзяржаўная праграма падтрымкі беларускай мовы,
а Аляксандар Лукашэнка неаднаразова зьняважліва выказваўся пра беларускую мову. У 1995 годзе ён ініцыяваў рэфэрэндум, які, як тады папярэджвалі нацыянальна арыентаваныя палітыкі, можа істотна ўскладніць становішча беларускай мовы. Беларускую дыктоўку ў апошнія гады праводзяць грамадзскія арганізацыі, у іх бяруць удзел палітыкі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, акрэдытаваныя Ў Беларусі дыпляматы, аднак ніводнага выпадку ўдзелу ў іх афіцыйных асобаў ці асьвятленьня на дзяржаўным тэлебачаньні не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG