Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску заклалі Алею сакуры

У менскім парку Дружбы народаў 12 траўня заклалі Алею сакуры.

Закладка алеі прымеркаваная да 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 5-годзьдзя аварыі на АЭС «Фукусіма-1».

120 саджанцаў японскай вішні, сымбаля Японіі, японская тытунёвая кампанія Japan Tobacco перадала Міністэрству па надзвычайных сытуацыях Беларусі, яшчэ 30 саджанцаў — Парку высокіх тэхналёгіяў. Праект падтрымала амбасада Японіі ў Беларусі. Падчас цырымоніі ўсталявалі памятны знак.


XS
SM
MD
LG