Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшануюць памяць Барыса Нямцова


Народны мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова ў Маскве
Народны мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова ў Маскве

27 лютага ў Менску ля амбасады Расеі актывісты плянуюць правесьці акцыю памяці забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова.

Як паведаміў у фэйсбуку старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, у 15:30 да расейскай амбасады плянуецца прынесьці зьнічы і кветкі.

«Я прыйду! Ты прыйдзеш! Яна прыйдзе! Яны прыйдуць! Мы прыйдзем! Мы памятаем, Барыс!», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Барыс Нямцоў, былы губэрнатар Ніжагародзкай вобласьці і віцэ-прэм’ер РФ, лідэр апазыцыйнага руху «Салідарнасьць» і партыі ПАРНАС, дэпутат Яраслаўскай абласной думы, быў застрэлены ў Маскве на мосьце недалёка ад Крамля позна ўвечары 27 лютага 2015 году.

У апошнія месяцы жыцьця палітык займаўся зборам інфармацыі пра расейскую вайсковую агрэсію на ўсходзе Ўкраіны.

Па справе аб забойстве палітыка былі затрыманыя пяцёра ўраджэнцаў Чачні. 18 лістапада суд санкцыянаваў завочны арышт меркаванага арганізатара забойства Нямцова — былога афіцэра батальёна «Поўнач» МУС Чачні Руслана Мухудзінава. Лідэры расейскай апазыцыі неаднаразова заяўлялі пра датычнасьць да забойства кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG