Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі даляр прадавалі па 13 тысяч рублёў, эўра — па 15


У цэнтры Гомеля 18 сьнежня ў некаторых абменьніках курс продажу даляра дасягаў 13 тысяч рублёў, эўра — 15 тысяч.

У абменным пункце «Тэхнабанку», разьмешчаным на ганку ўнівэрмага «Гомель», даляры куплялі па 11500, прадавалі па 13000, эўра куплялі па 14000 і прадавалі па 15 000, паведамляе БелаПАН.

У той жа час у абменьніках у цэнтры Гомелю з 16:30 да 18:00 гадзін даляраў і эўра, а таксама іншай валюты ў продажы не было. Толькі ў банк «Масква-Мінск» на вуліцы Савецкай прывезьлі расейскія рублі, якія грамадзяне тут жа скупілі.

Ужо ад раніцы ля абменных пунктаў назіраўся павышаны попыт на любую замежную валюту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG