Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларусаў больш даверу да Эўразьвязу, чым да Эўразійскага эканамічнага саюзу


Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага ў Беларусі ў рамках праекту «Ўсходняе партнэрства».

Эўрапейскаму Зьвязу давяраюць 52% рэспандэнтаў, тым часам як Эўразійскаму эканамічнаму саюзу — 46%. 53% апытаных бачаць імідж Эўразьвязу нэўтральным. Летась да яго так ставіліся 46%. Пры гэтым колькасьць беларусаў з нэгатыўным поглядам на ЭЗ скарацілася з 13% летась да 6% сёлета.

44% усіх грамадзян Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, шасьці краін, якія ўваходзяць ва «Ўсходняе партнэрства», станоўча ставяцца да Эўрапейскага Зьвязу, у параўнаньні з 13%, якія ўспрымаюць яго нэгатыўна. Вынікі апытаньня паказваюць, што па ўсім рэгіёне давер да Эўразьвязу застаецца высокім — 57%.

Апытаньні былі праведзеныя праектам «Усходняе суседзтва Эўразьвязу» і ягоным партнэрам ACT LLC з дапамогай асабістых інтэрвію ў кожнай краіне. Яны дазволілі ацаніць агульнае ўспрыманьне ЭЗ і каштоўнасьцяў, зь якімі ён зьвязаны, адносін ЭЗ з краінамі-партнэрамі, абазнанасьць наконт фінансавай падтрымкі з боку ЭЗ і меркаваньні наконт яе эфэктыўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG