Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы Туск заявіў аб рызыцы расейскіх «гібрыдных» удараў па краінах NATO

Дональд Туск
Дональд Туск

Такія атакі магчымыя для праверкі гатоўнасьці альянсу адказаць на напад.

Расея плянуе нанесьці «гібрыдныя» ўдары з выкарыстаньнем ракет і бесьпілётнікаў па краінах, якія падтрымліваюць Украіну, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, выступаючы ў парлямэнце. Як паведамляе Reuters, Туск спаслаўся на зьвесткі польскіх спэцслужбаў.

Па словах прэмʼера Польшчы, існуе рэальная рызыка таго, што расейскія ракеты або бесьпілётнікі могуць апынуцца на тэрыторыі адной або некалькіх краін NATO на ўсходнім флянгу і прывесьці да разбурэньняў.

«Гэтыя патэнцыйныя ўдары будуць насіць так званы выпадковы характар і будуць накіраваныя на тое, каб паралізаваць ці, прынамсі, праслабіць рашучасьць краін NATO задзейнічаць адпаведныя палажэньні альянсу ў выпадку агрэсіі супраць аднаго зь яго чальцоў», — заявіў Туск.

Ён выказаў меркаваньне, што такія атакі могуць супасьці з палітычнымі зьменамі ў эўрапейскіх краінах, дзе да ўлады могуць прыйсьці сілы, якія выступаюць пад лёзунгамі міру, але фактычна, паводле яго слоў, заклікаюць «да поўнай капітуляцыі Ўкраіны».

Паводле яго слоў, Варшава працягне выступаць за ўзмацненьне санкцыйнага ціску на Расею.

У ноч на 13 верасьня расейскія войскі атакавалі абʼекты каля польска-ўкраінскай мяжы. Удары прыпалі, у прыватнасьці, па АЗС недалёка ад пункта пропуску «Ягадзін» і па пасажырскім цягніку на лініі Кіеў — Варшава. Пасьля гэтага Туск заявіў, што эскаляцыя з боку Расеі становіцца фактам, а яе праявы адбываюцца ўсё бліжэй да польскай мяжы.

Зяленскі аб'явіў аб стварэньні «Карпацкай васьмёркі»

Дональд Туск таксама абвясьціў, што ў пятніцу, 18 верасьня, наведае Ўкраіну.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што саміт абʼяднае карпацкія дзяржавы – Украіну, Румынію, Сэрбію, Польшчу, Славаччыну, Чэхію, Аўстрыю і Вугоршчыну.

Ва Ўкраіну прыбылі ў тым ліку прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск, прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч і прэзыдэнт Румыніі Нікушор Дан. У саміце таксама прымуць удзел прадстаўнікі ЭЗ.

Разам з Тускам ва Ўкраіну прыбылі кіраўнікі іншых краін рэгіёну.

Што папярэднічала

17 верасьня падчас расейскага паветранага нападу на захад Украіны адзін з бесьпілётнікаў упаў прыкладна за чатыры кілямэтры ад польскай мяжы, недалёка ад гораду Ягадзін. Цэльлю была аўтазаправачная станцыя, дзе адбыўся магутны выбух. Польшча і яе саюзьнікі ўзьнялі ў паветра зьнішчальнікі, два аэрапорты часова прыпынялі палёты.

Акрамя таго, за апошнія месяцы бесьпілётнікі неаднаразова заляталі ў паветраную прастору краін Балтыі. У ноч на 15 верасьня зьнішчальнікі NATO ўпершыню зьбілі бесьпілётнік над Літвой, які прыляцеў празь Беларусь. Пазьней прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што гэта была расейская «Гербера», якая, хутчэй за ўсё, накіроўвалася ў бок Украіны, але адхілілася ад курсу. Менск на паведаміў аб гэтым бесьпілётніку Вільню і Літва з гэтай нагоды выказала Беларусі пратэст.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG