Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 гадоў "Трабанту". Як стваралася легендарная нямецкая машына з плястыку

60 гадоў таму з вытворчай лініі ў горадзе Цвікаў сышоў першы "Трабант". У перакладзе зь нямецкай "Трабант" - спадарожнік. Машыну назвалі ў гонар запушчанага ў тым жа годзе першага савецкага спадарожніка. Вось гісторыя маленькай плястыкавай машыны з ГДР.
Паказаць яшчэ

У разгар халоднай вайны Ўсходняя Нямеччына сутыкнулася з праблемай. Дакладней, праблем у яе было шмат, але недахоп сыравіны быў зь іх самай надзённай. Паколькі сталі катастрафічна не хапала, інжынэрам, перад якімі паставілі задачу стварыць "народны аўтамабіль", прыйшлося задзейнічаць усю сваю вынаходлівасьць.
1

Выхад неўзабаве знайшоўся - дурапляст. Гэта матэрыял, які атрымліваюць, калі размачыць  баваўняныя адкіды ў фэнольнай смале і прапусьціць іх потым праз гарачы прэс. Дурапляст быў цьвёрдым, лёгкім і гадамі захоўваў колер - ня як шклаплястык, які з часам жоўкне на сонцы.
2

У "Трабі" быў мэталічны каркас, да якога і мацаваліся панэлі з дураплясту. Характэрнай рысай машыны была адсутнасць бензапомпы - паліва само цякло ў карбюратар.
3

Як толькі камуністычныя ўлады ўхвалілі дызайн, завод прыступіў да масавай вытворчасьці.
4

Канструкцыя машыны, прыхаваная дурапляставымі панэлямі, была простай да геніяльнасьці. У ёй было ўсяго пяць рухомых частак. Матор з паветраным астуджэньнем важыў усяго 40 кіляграмаў.
5

Важыла машына ўсяго крыху больш за 600 кіляграмаў. З двухтактным, двухцыліндравым рухавіком пры такой вазе "Трабант" быў вельмі вёрткай цацкай на гарадзкіх вуліцах.
6

Да сярэдзіны 1960-х малочныя "Трабанты" розных адценьняў апанавалі ўсходненямецкія вуліцы.
7

А некаторыя пайшлі нават на экспарт, прычым ня толькі ў краіны, закрытыя "жалезнай заслонай". Некалькі аўтамабіляў апынулася нават у Ісляндыі. Усяго да прыпыненьня вытворчасьці ў 1991 годзе было выпушчана больш за 3,5 мільёна машын.
8

У самой жа ГДР "Трабант" быў раскошай - ён каштаваў столькі, колькі людзі зараблялі ў сярэднім у год. А чакаць яго даводзілася часам больш за 10 гадоў.
9

Сацыялістычны блёк з гадамі бяднеў, любое найменшае зьмяненьне ў дызайне "Трабанта" патрабавала перапынку і пераробкі ўсёй зборачнай лініі і прэсаў для дураплясту. У той час як заходнія і японскія машыны працягвалі мяняцца і паляпшацца, "Трабанты" выяжджалі з заводу дзесяцігоддзямі бязь зьменаў.
10

"Трабанты" атрымалі вядомасьць дзякуючы сіняму выхлапному дыму, шлейф якога яны пакідалі за сабой. Многія кіроўцы дадавалі ў бак маторны алей, мяркуючы, што сумесь падоўжыць жыцьцё двухтактнаго рухавіка. А чым больш алею, тым большы выхлап.
11

Да канца 1980-х "Трабанты" сталі эўрапейскім сымбалем камуністычнай імпэрыі. Па меры таго як кантроль Крамля занепадаў, занепадаў і памежны кантроль. Сотні "Трабантаў" накіраваліся на Захад з Усходняй Нямеччыны.
12

Калі паваліўся Бэрлінскі мур, пах выхлапных газаў на вуліцах Бэрліну празвалі "духамі свабоды".
13

Але для многіх ва Ўсходняй Нямеччыне "Трабанты" сталі сымбалем сыстэмы, якая на працягу амаль паўстагоддзя душыла ўсё вольнае. Тысячы машын былі проста выкінутыя.
14

Утылізаваць дураплястовыя панэлі аказалася нялёгкай задачай. І часам іх проста здымалі, каб прадаць корпус на мэталялом. Зрэшты, гэтая румынская сям'я вырашыла не пазбаўляцца ад мэталічнага каркасу "Трабанта".
15

Некаторыя аўтамабілі чакаў вельмі незвычайны лёс. Гэта - знакамітае "Трабі" - гняздо буслоў у горадзе Найрупін ў Нямеччыне.
16

А вось "Трабант"- лімузін.
17

А вось "Трабант"- лімузін.

Калі часы рэпрэсій нямецкага Штазі сталі сьцірацца з памяці, "Трабант" зноў стаў набіраць папулярнасьць. У сьвеце зьявіліся клюбы ўладальнікаў аўтамабіля.
18

У Бэрліне энтузіясты аўтамабіля нават заснавалі новы бізнэс.
19

Машыну ўвекавечылі ў мастацтве. Гэтая скульптура ля будынку амбасады Нямеччыны ў Празе прысьвечаная 4 тысячам немцаў з Усходняй Нямеччыны, якія ўцяклі з краіны і разьмясьціліся ў садзе амбасады. Ім далі палітычны прытулак, але свае "Трабанты" ім давялося пакінуць на радзіме.
20

Апошні "Трабант", выраблены ў 1991 годзе, быў ружовага колеру. Наўпрост з вытворчай лініі яго забралі ў музэй. Але гэты аўтамабіль - зусім ня жарт і не цацка. Як сказаў адзін з уладальнікаў "Трабанту" Міжнароднаму чэскаму радыё, "ніякая іншая машына ў Нямеччыне не выклікае столькі эмоцый".
21

XS
SM
MD
LG