Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 28 лютага — 4 сакавіка 2016.
Дэманстрацыя ў Менску, зімовы загар у Пецярбургу, паходні ў Кіеве
1
Дэманстрацыя прадпрымальнікаў у Менску. (Фота AFP)
2
Дзяўчаты з самаробнымі белымі сьцягамі ўцякаюць разам са сваімі сем’ямі з зоны баў паміж урадавымі войскамі і ваеўнікамі групоўкі «Ісламская дзяржава» на захадзе Іраку. (Фота AFP)
3
Людзі назіраюць як гарыць самаробны прытулак у мігранцкім лягеры «Джунглі» ў францускім порце Кале.
4
Кандыдаты на вайсковую службу ў Індыі здаюць экзамэн у споднім, каб пазьбегнуць сьпісваньня. (Фота AFP)
5
Новыя ўцекачы і мігранты прыбываюць на грэцкую выспу Лесбас з Турцыі. (Фота AFP)
6
Клоўн робіць вяліку мыльную бурбалку на вулічным фэстывалі ў сталіцы Малдовы Кішынэве. (Фота EPA)
7
Мігранты і ўцекачы ідуць па дарозе паміж агароджай і калючым дротам на грэцка-македонскай мяжы. (Фота AFP)
8
Жанчына ў разбураным доме ў горадзе Джызрэ на паўднёвым ўсходзе Турэччыны, пераважна населеным курдамі, дзе адбыліся баі паміж урадавымі войскамі і курдзкімі ваяўнікамі. (Фота AFP)
9
Дзьве жанчыны загараюць ў Санкт-Пецярбургу, каля петрапаўлаўскай крэпасьці. (Фота AFP)
10
Расейскі касманаўт Міхаіл Карніенка ў касьмічным модулі Саюз TMA-18M пасьля прызямленьня каля гораду Джэзказган у Казахстане 2 сакавіка. Карніенка і амэрыканскі астранаўт Скот Келі вярнуліся на Зямлю пасьля 340 дзён на Міжнароднай касьмічнай станцыі. (Фота AFP)
11
Іранскі прэзыдэнт Хасан Рагані выпрабоўвае аўтамабіль на міжнароднай канфэрэнцыі аўтамабілевытворцаў у Тэгеране 1 сакавіка. (Фота ISNA)
12
Байцы ўкраінскага дабраахвотніцкага батальёну "Азоў" пратэстуюць каля будынку Службы бясьпекі Ўкраіны супраць арышту свайго паплечніка Станіслава Краснова. Краснова абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Расеі.
13
Дзеці мігрантаў на полі непадалёк ад грэцка-македонскай мяжы. (Фота Reuters)
14
Сырыец едзе на ровары падчас перапынку ў баях на ўсходзе Сырыі. (Фота AFP)
15
Вясновыя спаборніцтвы коньнікаў каля сталіцы Манголіі Ўлан-Батару. (Фота Reuters)